Ала Саннікава: У Андрэя ўзніклі праблемы са страўнікам і пячонкай

Сёння ў СІЗА КДБ у Алы Саннікавай адмовіліся прыняць прадуктовую перадачу для сына.

"У Андрэя 8 сакавіка дзень народзінаў. Я купіла яму шмат усяго смачнага, а тут мне сказалі: "А сёння мы ў вас нічога не возьмем". Я ледзь не ўпала ад шоку. Тады супрацоўнік СІЗА стаў тэлефанаваць фельчару, і яна яму сказала, што Андрэю можна перадаць толькі посны тварог і вараную каўбасу, усё астатняе — забаронена. Відавочна, што ў Андрэя ўзніклі сур'ёзныя праблемы са страўнікам і пячонкай. Я вельмі турбуюся. Тут яшчэ пазбавілі яго адваката", — распавяла маці экс-кандыдата сайту "Хартыя-97".