Албанскія футбалісты прадалі матч з беларусамі?
Міністр адукацыі Албаніі Іллі Панга абвінаваціў футбольную зборную сваёй краіны ў тым, што яна прадала матчы з камандамі Беларусі і Румыніі. Нагадаем, у перадапошнім матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату Еўропы 2008 года, наша зборная ў гасцях перайграла албанцаў з лікам 4:2.
Пасля гэтага Албанія пацярпела буйное паражэнне ад румынаў — 1:6. Іллі Панга накіраваў ліст УЕФА з просьбай расследаваць гэтыя два матчы, паведамляе “Прэсбол”.
"Абедзве гульні, верагодна, быліі прададзеныя прэзідэнтам федэрацыі футболу Арманда Дука. Гэты факт — яскравае сведчанне, што ён выкарыстоўвае гульні нашай зборнай для ўласных інтарэсаў, зневажаючы пачуцці заўзятараў, таму я ласкава запрашаю УЕФА расследаваць два матчы”, — напісаў Панга.
Сам прэзідэнт Албанскай федэрацыі футбола Арманд Дука назваў абвінавачанні беспадстаўнымі.