Альберт Гор звязаў продаж Velcom з крокам да дэмакратыі
Былы віцэ-прэзідэнт ЗША і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2007 года Альберт Гор назваў "вірусам свабоды" выхад кампаніі "Telekom Austria" на беларускі рынак. Пра гэта ён заявіў 24 кастрычніка ў Вене, паведамляе аўстрыйскае агенцтва APA. Нагадаем, у пачатку кастрычніка аўстрыйская кампанія падпісала дамову аб набыцці 70% актываў кіпрскай кампаніі "SB Telecom", якая валодала сотавым аператарам Velcom.
На думку Гора, гэта шмат што можа змяніць, бо камунікацыя дае магчымасць развівацца дэмакратыі, паколькі скарачэнне кантролю за зносінамі аўтаматычна пашырае доступ да ведаў.
На думку Гора, гэта шмат што можа змяніць, бо камунікацыя дае магчымасць развівацца дэмакратыі, паколькі скарачэнне кантролю за зносінамі аўтаматычна пашырае доступ да ведаў.