Альбом The Charlatans запампавалі 30 тыс. чалавек
Новы альбом брыт-рокераў The Charlatans «You Cross My Path», які быў выкладзены на мінулым тыдні ў Інтэрнэт для бясплатнай запампоўкі, разыйшоўся «тыражом» у 30 тысяч. Менавіта столькі запамповак зарэгістравана на сайце брытанскай
радыёстанцыі XFM, дзе размешчаны рэліз.
Калі б гэтыя звесткі прымаліся да ўвагі арганізацыяй, якая вядзе падлік накладаў музычных носьбітаў на тэрыторыі Вялікабрытаніі, «You Cross My Path» размясціўся б на другой пазіцыі брытанскага афіцыйнага чарта.
Аднак рэлізы, якія распаўсюджваюцца бясплатна, паводле правілаў у разлік не бяруцца.
Паводле словаў франтмэна The Charlatans Ціма Бэрджэса, ён і яго калегі надзвычай натхнёныя вынікам сваёй авантуры. Ён дадаў, што «быць незалежным і карыстацца такой шалёнай папулярнасцю - пра гэта можа марыць любы музыка».
Нагадаю, што The Charlatans спынілі сваё супрацоўніцтва з лэйбламі ў 2006 годзе разам з выпускам альбома «Simpatico», які разыйшоўся зусім малым накладам з-за нежадання кампаніі Sanctuary аказваць гурту промападтрымку.
Нагадаю, што рэліз «You Cross My Path» на фізічных носьбітах запланаваны на 19 траўня.
Фота: www.tomsheehan.co.uk