Альбом Radiohead стаў лепшым дыскам года
Альбом Radiohead "In Rainbows" узначаліў рэйтынг лепшых дыскаў года, складзены рэдакцыяй выдання Billboard. Кружэлка, якая распаўсюджвалася пакуль выключна ў Інтэрнэце, амаль у
два разы абыйшла па набраных балах свайго найбліжэйшага канкурэнта -
новы альбом канадцаў Arcide Fire "Neon Bible".
Паведамляецца, што ў стварэнні Billboard Critics' Choice прынялі ўдзел 49 рэдактараў і журналістаў Billboard, кожны з якіх склаў сваю дзесятку найлепшых альбомаў. "In Rainbows" стаў лідэрам у 17-ці з іх.
Нагадаю, што ў выглядзе фізічнага рэліза гэты дыск оксфардскага квінтэта будзе выдадзены толькі 31 снежня.
Дадам, што трэцяе месца ў спісе лепшых альбомаў года заняў дыск Эмі Уайнхаус "Back In Black", на чацвёртае музычныя крытыкі паставілі сумесную працу Роберта Планта і Элімон Крос "Raising Sand".
Ну а замыкае Топ-5 кружэлка "Boxer" гурта The National.
Цікава, што ў рэйтынгу чытацкіх пераваг, які быў апублікаваны адначасова з Billboard Critics' Choice, лідэрам стаў альбом Брытні Спірс "Blackout".
Абодва спісы перакрыжоўваюцца толькі на адной пазіцыі: і крытыкам, і простым амерыканцам спадабаўся альбом Бруса Спрынгсціна "Magic".
Ён заняў 7-е месца ў Billboard Critics' Choice і 2-е - у чытацкім рэйтынгу.
Фота: www.koi-nya.net