Альбом Radiohead з'явіцца ў гэтым годзе

Новы альбом Radiohead можа быць выдадзены ўжо сёлета – на гэта намякнуў гітарыст каманды Эд О’Браен.  Запіс паслядоўніка «In Rainbows» (2007) вядзецца ўжо больш за год – і да гэтага моманту музыкі не анансавалі ніякіх, нават прыблізных дат яго выхаду. Аднак па словах О’Браена, музыкі плануюць прэзентаваць альбом яшчэ да канца года.

«У ідэальным варыянце хацелася б выдаць дыск яшчэ ў 2010-м, - кажа музыка. – Я спадзяюся, што так і здарыцца – мы ўжо на фінальнай стадыі. Калі вы займаецеся чымсьці працяглы час, фінал здаецца амаль недасяжным. Але ў нас ён ужо на адлегласці выцягнутай рукі. Праўда, гэта крэатыўны працэс – і ён можа зацягнуцца. Часам вы фантануеце энергіяй, а потым пакутуеце ад адсутнасці натхнення. Але я мяркую, што завяршэнне працы над новым дыскам Radiohead – справа некалькіх тыдняў».

Новую пласцінку Эд О’Браен называе непадобнай на папярэднюю і «лепшай з усяго, што было калі-небудзь запісана Radiohead».

Нагадаем, што за апошні год Radiohead паспелі прэзентаваць два асобныя трэкі – «Harry Patch (In Memory Of)» і «These Are My Twisted Words». На новым альбоме яны, хутчэй за ўсё, не з'явяцца.

Фота: callenostalgia.blogspot.com