Альбом сайд-праекту ARCTIC MONKEYS выйдзе дадаткам да газеты
Дэбютны альбом брытанскага індзі-супергурта Mongrel "Better Than Heavy"
выйдзе 7 сакавіка ў якасці бясплатнага дадатку да суботняга выпуску
газеты The Independent. Праект Mongrel быў створаны ў 2008 годзе былым удзельнікам Arctic Monkeys Эндзі Нікалсанам, цяперашнім бубначом гурта Мэтам Хелдэрсам, вакалістам Reverend and the Makers Джонам Маклюрам,м, басістам Babyshambles Дру Маканелам і рэперам Lowkey з хіп-хоп калектыва Poisonous Poets. У дэбютную кружэлку Mongrel увайшлі 11 трэкаў.
Як адзначае The Independent, гэта першы выпадак у гісторыі брытанскай прэсы, калі дэбютны альбом той або іншай групы выходзіць разам з газетай. Паміж тым выданне ўжо мае досвед выдання музычных кружэлак. Нядаўна The Independent выпусціла складанку лепшых трэкаў ісландскай пост-фатальнай каманды SigurRos і дабрачынную кампіляцыю "War Child: From Help to Heroes".
Фота: www.altwall.spb.ru