Альбомы Radiohead і Coldplay перавыдадуць на вініле
У рамках серыі From The Capitol Vaults будуць перавыдадзеныя агулам 6 альбомаў гуртоў Radiohead і Coldplay. Асаблівасць перавыдання складаецца ў тым, што абраныя альбомы згаданых камандаў будуць выпушчаныя на вініле, паведамляецца на сайце Gigwise.
Уладальнікі прайгравальнікаў змогуць папоўніць сваю калекцыю пласцінкамі "Parachutes" і "A Rush Of Blood To The Head" ад Coldplay, а таксама "Hail To The Thief", "OK Computer", "Kid А" і "Amnesiac" ад Radiohead. Дызайн вокладак будзе супадаць з афармленнем выданняў альбомаў на больш распаўсюджаных носьбітах.
Чакаецца, што перавыданні паступяць у продаж 19 жніўня.
Фота: www.lovegoloven.narod.ru