Алег Антоненка - лепшы хакеіст Беларусі 2007 года

Алег Антоненка названы лепшым хакеістам Беларусі 2007 года. Традыцыйнае апытанне спецыялістаў і журналістаў правяла спартыўная газета «Прессбол».
Форвард мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі набраў 616 ачкоў (178 першых месцаў, 30 другіх і 22 трэціх). Бліжэйшага канкурэнта Антоненка апярэдзіў аж на 407 балаў. Другім па выніках апытання стаў нападаючы омскага «Авангарда» Аляксей Калюжны, трэцім - форвард «Гамільтана» і «Манрэаля» Андрэй Касціцын.

Адзначым, што лепшым хакеістам Беларусі Алег Антоненка стаў упершыню.