Алег Антоненка перайшоў у пермскі "Молат-Прыкам'е"

Беларускі хакеіст Алег Антоненка, які ў мінулым сезоне выступаў у мінскім "Дынама" і "Аўтамабілісце", перайшоў у пермскі "Молат-Прыкам'е", які выступае ў расійскай Вышэйшай лізе. У мінулым сезоне ў складзе "Аўтамабіліста" і "Дынама" Антоненка ў 37 матчах набраў 21 ачко (13+8).

Як нагадвае "Спорт Беларусь", пасля заканчэння сезону мінскае "Дынама" вырашыла адмовіцца ад паслуг Антоненкі.