Алег Скрыпка заснаваў "Джаз-кабарэ"
Лідэр гурта "Воплі Відоплясова" Алег Скрыпка стварыў новы смесны праект "Джаз-кабарэ з Алегам Скрыпкам".
Музычная праграма "Джаз-кабарэ" складаецца з песень карыфея эстраднай песні 30-40-х гадоў Багдана Весалоўскага. Акрамя таго, у праграму ўваходзяць украінскія песні "Fever", "Tombe La Neige", "Rien de Rien", "Чарамшына" і хіты "Вопляў" "Вясна", "Танці", "Дзень Народження" ў джазавых апрацоўках.
Першым сінглам праекту стала песня "Серце у мене вразливе", а да канца гэтага года "Джаз-кабарэ з Алегам Скрыпкам" плануе выпусціць дэбютны альбом.
Складаючы рэпертуар праекта, Алег Скрыпка і музыкі джаз-бэнда правялі ўнікальнае даследаванне па аднаўленні і рэстаўрацыі ўкраінскага джазу пачатку ХХ стагоддзя.
"У свой час пад гэтую музыку вытанцоўвала ўся галіцкая і букавінская моладзь, а зараз і кіеўскія дамы і спадары здольныя пацешыцца вытанчанасцю і светлым гумарам песень нашай музычнай спадчыны, - кажа Алег Скрыпка. - Такія вечары ва Ўкраіне павінны заснаваць ужо добра вядомую ў свеце традыцыю джаз-кабарэ, дзе пануе атмасфера адкрытасці, элегантнасці і шыку. Гэты культурны аазіс можа задаволіць смагу эстэтыкі і душэўнай песні ва ўсіх тых, хто валодае бездакорным густам і пачуццём стылю".
Фота: newsmusic.ru