Алег Страхановіч дамагаецца скасавання кантракту з "Каўнасам"

Футбаліст зборнай Беларусі Алег Страхановіч, які ў мінулым сезоне выступаў за мінскі МТЗ-РІПА, падаў дакументы ў кантрольна-дысцыплінарны камітэт Літоўскай федэрацыі футбола.
Ён дамагаецца скасавання кантракту з "Каўнасам" і давання яму статусу вольнага агента. Каўнаскі клуб не заявіў беларускага легіянера на цяперашні сезон і тым самым пакінуў яго без гульнявой практыкі.

Алег займаецца па індывідуальным плане і падтрымлівае форму ў дублюючым складзе МТЗ-РІПА, інфармуе "Прэсбол".