Александр Кулінковіч зняўся ў кліпе Zigzag

Песня Tanky запісаная гуртом Zigzag для трыб'юта Neuro Dubel, які выйдзе сёлета, так спадабалася лідэру Neuro Dubel Аляксандру Кулінковічу, што ён нават пагадзіўся зняцца ў кліпе на гэты трэк. Рэжысёрам кліпа выступіў Арцём Лобач. Падчас працы над кліпам Арцём не думаў пра яго "фарматнасць" на тэлеканалах і ў выніку зрабіў відэа такім жа "страшным", як і гучанне кампазіцыі.

Версія "Танкаў" ад гурта Zigzag, у адрозненне ад пазітыўнага арыгінала, гучыць у гатычнай апрацоўцы.

Нягледзячы на гэта тэлегледачы ўсё ж убачаць гэтую працу. Зараз кліп "Tanky" эксклюзіўна перададзены тэлеканалу "MTV Мінск", пасля 16 сакавіка ён можа з'явіцца і на іншых альтэрнатыўных музычных тэлеканалах.