Ален Дэлон арыштаваны за махлярства

72-гадовая зорка французскага кінематографа Ален Дэлон быў арыштаваны ў Швейцарыі за махлярства з нумарнымі знакамі.
Па законах краіны, нумарны знак замацоўваюць не за машынай, а за кіроўцам, і, перасаджваючыся на іншае аўто, Ален Дэлон павінен быў кожны раз перавінчываць нумарныя знакі.

Аднак акцёр, які валодае цэлым аўтапаркам, рабіць гэтага не стаў - ён проста замовіў дублікаты нумароў, бо перавешваць іх кожны раз было занадта клапотна.

Акцёра прысудзілі да 50 сутак турэмнага зняволення або штрафу 20 000 еўра. Плюс ён абавязаны выплаціць судовыя выдаткі - 510 франкаў (каля 335 еўра).

Фота: reuters