Алена Танкачова: Абвінавачваныя і іх бацькі трымаюцца годна

У працэсе над 10-цю удзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту, які працягваецца ў мінскім Цэнтральным судзе, абвешчаны перапынак.  Нагадаем, сёння пачаліся спрэчкі. Пракурор запатрабаваў 2 гады турмы для Андрэя Кіма. Аляксею Бондару і Арцёму Дубскаму ён запатрабаваў 2 гады хіміі, іншым — 2,5 года хіміі, але без накіравання ў месцы адбыцця пакарання.

Вось што распавяла Еўрарадыё пра рэакцыю бацькоў моладзевых актывістаў праваабаронца Алена Танкачова:

"Зразумела, што бацькі напалоханыя. Маці Кіма першыя хвілін 10 пасля таго, як выказаўся пракурор, проста плакала. Бацькі іншых засяроджаныя... Я лічу, што ўсе вельмі годна сябе паводзяць".


Перад перапынкам выступілі адвакаты. Працэс адновіцца а 14-й гадзіне.