Алесь Камоцкі сам прадае квіткі на свой чарговы канцэрт
Толькі 70 чалавек змогуць трапіць 30 студзеня на канцэрт Алеся Камоцкага “Мітусня каляровых дзён”. Менавіта столькі змяшчае малая сцэна Купалаўскага тэатра, дзе пройдзе мерапрыемства. Як паведаміў Еўрарадыё музыка, ён спецыяльна выбраў для свайго чарговага канцэрта гэтую залу і сам прадае квіткі на свой канцэрт.
Алесь Камоцкі: “Я ж люблю тэатр здаўна! І гэтую залу я лічу самым утульным у горадзе залам маленькага памера. А па-другое, і 70 чалавек – гэта нармальна. І я сам прадаю білеты. Я нікому нават не даверыў білеты прадаваць. Я ўсіх буду ведаць, хто да мяне на канцэрт прыйдзе”.
Канцэрт атрымаецца сапраўды камерным і пройдзе ў сяброўскай атмасферы. Хаця б таму, што ў горадзе няма ніводнай афішы канцэрта. Пра яго ведаюць толькі сябры і прыхільнікі творчасці спевака. Што ж тычыцца праграмы канцэрта, то, по словах Алеся, адпачатку будуць гучаць песні, якія захочуць пачуць слухачы і якія пагодзяцца падыграць музыкі яго калектыву. А напрыканцы Камоцкі прадэманструе новыя песні, якія напісаліся, паводле слоў спевака, ўсяго некалькі дзён таму.