Алесь Макаеў: Ад сакавіка прадпрымальнікі не змогуць зарабляць
На 12 гадзінаў дня на Кастрычніцкай плошчы Мінску намечаная акцыя прадпрымальнікаў. Актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў заклікаў сабрацца для абмеркавання праблемаў прыватнага бізнесу. Па словах Алеся Макаева, небяспечны тым, што з сакавіка прадпрымальнікі проста не змогуць нармальна зарабляць грошы:
Макаеў: Менавіта з-за гэтага ўказу мы і робім акцыю. Ён даў магчымасць нам працаваць, але зарабляць грошы прадпрымальнікам у сакавіку ўжо будзе праблематычна: будуць павышаныя падаткі. І там ёсць дыскрымінацыйныя меры, якія зводзяць на нішто дзейнасць прадпрымальнікаў у якасці плацельшчыкаў адзінага падатку на даданую вартасць.
Занепакоенасць прадпрымальніка выклікаў прэзідэнцкі ўказ №703, падпісаны перад самым Новым годам. Нагадаем, што гэты ўказ працягнуў на няпэўны тэрмін парадак уплаты фіксаванага падатку на даданую вартасць пры ўвозе тавараў з Расіі. Дакумент таксама дае магчымасць некаторым прадпрымальнікам дзейнічаць без рэгістрацыі ў якасці ІП, проста заплаціўшы адзіны падатак.
Не ўсе лідэры прадпрымальніцкага руху паставіліся да акцыі з разуменнем. Крытычна выказаліся кіраўнік аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка і лідэр кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў. На іх думку, акцыя не падрыхтаваная належным чынам і ладзіцца нясвоечасова. Алесь Макаеў лічыць, штогэтыя заявы выкліканыя асабістымі амбіцыямі.
Макаеў: Ім трэба захоўваць імідж паспяховых змагароў — напэўна, гэта найбольш уплывала на іх, я так думаю. Не хочуць, баяцца нечага... Хай баяцца — нам трэба праблемы прадпрымальнікаў вырашаць, а не думаць над іміджам.