Алесь Міхалевіч не баіцца помсты з боку КДБ
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі пасля сваёй ўчорашняй заявы наконт катаванняў у СІЗА КДБ выходзіць на вуліцу, праводзіць шмат сустрэч.
"Адзінае — я цяпер сам не саджуся за руль аўто", — распавёў Алесь Міхалевіч Радыё "Свабода" пра прынятыя ім меры засцярогі.
Рэакцыю КДБ ён адсочвае па прэсе, з камітэта да яго "ніхто не звяртаўся, ніхто не тэлефанаваў". "Але вельмі шмат тэлефанаванняў ад грамадзянаў, ад журналістаў. У інтэрнэце шмат пішуць, вельмі шмат людзей пішуць, што яны мяне падтрымліваюць, што я мужны чалавек і што вельмі добра зрабіў, калі распавёў праўду", — адзначыў палітык.