Алесь Міхалевіч забароніць слухаць рускі шансон у маршрутках

Такую норму патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты хоча ўнесці ў Адміністрацыйны кодэкс. Міхалевіч падрыхтаваў ужо праект заканадаўчай нормы, якая забароніць праслухоўванне блатнога "рускага шансону" ў публічных месцах, прагляд у кінаататрах фільмаў, якія прапагандуюць крымінальны лад жыцця. З гэтым праектам палітык хоча звярнуцца ў Палату прадстаўнікоў.
Міхалевіч патлумачыў Еўрарадыё, што на яго думку падпадае пад азначэнне  “прапаганда крымінальнага ладу жыця”:

Міхалевіч: "Напрыклад, артыкулы ў прэсе, якія распавядаюць пра рамантыку злачыннага свету, таксама зняццё фільмаў і публічны прагляд фільмаў, якія паказваюць, як добра сядзець у зоне".

Што тычыцца пакарання, то яно, мяркуе патэнцыйны кандыдат, не павінна быць вельмі жорсткім. Прынамсі за першае парушэнне магчымага закону - штраф у некалькі мінімальных заробкаў.

Нагадаем, што раней Міхалевіч прапаноўваў спыніць выпуск таннага пладова-ягаднага віна, каб палепшыць здароўе беларускай нацыі.