Алесь Пушкін вярнуўся дадому
Мастак Алесь Пушкін вярнуўся дадому, у Бобр. Як стала вядома Еўрарадыё, ён вырашыў не заставацца ў Крупскай лякарні, куды яго завезлі з пастарунку. Нагадаем, што Пушкіна затрымалі 9 снежня і арыштавалі на 13 сутак за нібыта хуліганства. Хутчэй за ўсё, яго вырашылі нейтралізаваць, каб не пусціць у Мінск на вулічную акцыю ў дзень выбараў. Падчас арышту мастак трымаў галадоўку на знак пратэсту.