Алесь Таболіч: Праблемы з паездкай на "Басовішча" мае не толькі "Зьніч"

Як мы ўжо паведамлялі, на фестывалі "Басовішча" ў Польшчы не будзе гуртоў ZET і "Зьніч". Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё распавёў адзін з арганізатараў фэсту, кіраўнік Беларускага аб'яднання студэнтаў Радаслаў Дамброўскі. Паводле яго словаў, "Зьніч" запозна прыслаў дакументы на атрыманне візаў і за тыдзень нічога зрабіць ужо нельга.
Лідэр гурта Алесь Таболіч кажа, што заявы Дамброўскаму дасылаліся, а да яго яны "не могуць датэлефанавацца". Таксама Таболіч сцвярджае, што праблему з візамі мае не толькі "Зьніч", але і "шмат іншых гуртоў".