Алеся Кіркевіча пасля ператрусу затрымалі для допыту

Падчас ператрусу, якія прайшоў не толькі ў памяшканнях кватэры, але і ў сутарэннях, былі канфіскаваныя камп'ютар, нататнікі, газеты і іншыя паперы.

Пасля актывісту прапанавалі прайсці на допыт. На пытанне, як доўга будзе доўжыцца затрыманне, супрацоўнікі спецслужб адказалі, што на тры гадзіны паводле закону маюць права. А там будзе бачна...