Алеся Пушкіна аштрафавалі на 25 базавых велічыняў

Суддзя Крупскага раённага суда Андрэй Сіз прысудзіў Мастаку Алесю Пушкіну выплаціць штраф - за святкаванне 90-х угодкаў БНР 27 сакавіка на пляцы мястэчка Бобр. Адразу пасля працэсу Пушкін у інтэрв'ю "Еўрарадыё" распавёў: "Суддзя Сіз Андрэй Мікалаевіч прысудзіў нашай сям'і выплаціць штраф у 25 базавых адзінак, то бок больш за мільён. Я буду выплочваць з заробкаў, і баюся, што Міколку ня будзе цацак, а Марыльцы ня будзе казінага малака".

У акцыі бралі ўдзел Алесь і Яніна Пушкіны, а таксама іх малалетнія дзеці - Мікола і Марыся. На цэнтральным пляцы мястэчка сям'я раздавала пірог пад бел-чырвона-белым сцягам і сцягам Еўрасаюзу.

Адзіным сведкам на працэсе выступіў міліцыянт, які затрымаў Пушкіна. Судздзя вынес папярэджанне "за арганізацыю незаконнага пікету" і аштрафаваў за "непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі".