Алейнікава запрасілі згуляць у матчы, прысвечаным юбілею Дасаева

Лепшы футбаліст Беларусі XX стагоддзя Сяргей Алейнікаў атрымаў афіцыйнае запрашэнне прыняць удзел у матчы, прысвечаным 50-гадоваму юбілею Рыната Дасаева. Паядынак сімвалічных зборных свету і СССР, за якія выступяць футбалісты, якія гулялі са знакамітым варатаром, адбудзецца 13 чэрвеня ў Маскве, на стадыёне "Лужнікі".

Ідэю правядзення гэтага матчу ўхваліў прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр, а арганізуюць сустрэчу Расійскі футбольны саюз і ўрад Масквы.


Паведамляе газета "Прэсбол" (pressball.by)