Альгерд замест Фелікса Дзяржынскага
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч, акадэмік Радзім Гарэцкі і іншыя вядомыя людзі накіравалі зварот да прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, у якім заклікаюць пераназваць праспект Фелікса Дзяржынскага ў праспект князя Альгерда. Справа ў тым, што сёлета адзначаюцца 645-я угодкі перамогі на Сніводзе (Сіняй вадзе), калі войскі князя Альгерда разграмілі татараў. У выніку гэтай перамогі Украіна была цалкам вызваленая ад татарскага ярма.
Нацыянальны камітэт па святкаванню гэтай падзеі звярнуўся да прэм'ера з прапановай не толькі назваць адну з цэнтральных магістраляў Мінска ў гонар вялікага князя, але і ўсталяваць яму помнік у цэнтры Мінска.
"Белорусский партизан"