Alice In Chains пачынаюць запіс альбома
Ветэраны гранжа Alice In Chains рыхтуюцца да запісу новага студыйнага альбома, які стане першым за трынаццаць год. Да ўдзелу ў працы запрошаны новы вакаліст Уільям Дзювол. Ён заменіць
Лэйна Стэлі, які памёр у 2002-м годзе ад перадазіроўкі. Паводле словаў
музыкаў, пачатак студыйных сесій запланаваны на кастрычнік.
На сайце Alice In Chains напісана, што "калі нічога не здарыцца, то новы альбом выйдзе ў 2009-м".
Нагадаем, што апошняй на сёння студыйнай працай гурта з'яўляецца выдадзеная ў 1995-м годзе кружэлка з аўтаназвай. Пасля смерці Стэлі гурт доўгі час не функцыянаваў і толькі некалькі год таму зноў пачаў станавіцца актыўным.
У 2005-м гітарыст Джэры Кантрэл, басіст Майк Інэз і бубнач Шон Кіні адыгралі шэраг канцэртаў з запрошанымі вакалістамі, пасля чаго афіцыйна абвясцілі, што збіраюцца вярнуцца ў шоў-бізнэс і ў 2006-2007-м годзе правялі рэюніян-турнэ па свеце з перацягнутым з гурта Comes With The Fall Уільямам Дзювалам.
Фота: www.festivalphoto.net