Алімпіяда: Барэц Міхаіл Сямёнаў прынёс Беларусі другі бронзавы медаль

У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе Міхаіл Сямёнаў (вагавая катэгорыя да 66 кг) стаў бронзавым прызёрам.
Саступіўшы ў чвэрцьфінале будучаму фіналісту французу Стыву Гено, беларус атрымаў права паспрачацца за медалі праз суцяшальныя паядынкі.



У вырашальнай сустрэчы Міхаіл Сямёнаў перамог суперніка з Казахстана Дархана Баяхметава, паведамляе “Прэсбол”. Гэта другі па ліку беларускі медаль на Алімпіядзе. Першы, таксама бронзавы, заваявала штангістка Анастасія Новікава.

Фота - sportpanorama.by