Алімпіяда: Беларускія баскетбалісткі прайгралі расіянкам 65:71

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе прайграла расіянкам у трэцім туры групавога турніру. Каманда Анатоля Буяльскага саступіла з розніцай ў 6 ачкоў — 65:71. Наступны матч беларускі правядуць 15 жніўня супраць зборнай Паўднёвай Карэі.

Нагадаем, каб выйсці ў наступны раўнд, на стадыі групавога турніру нашай камандзе неабходна заняць месца не ніжэй за чацвёртае. Усяго ў групе 6 каманд: Беларусь, Латвія, Расія, Паўднёвая Карэя, Аўстралія і Бразілія. У першым туры нашы баскетбалісткі з лёгкасцю перайгралі спартсменак з Латвіі.