Алімпійская паходня прыбыла ў Мінск
Мінулай ноччу алімпійская паходня прыбыла з Пекіна ў Мінск. Паводле звестак БЕЛТА, 29 красавіка, паходню ва ўрачыстай абстаноўцы перададуць Музею алімпійскай славы НАК. Тамсама ж адкрыецца выстава спартовых фатаграфій КНР, прымеркаваная да 100 дзён да старту пекінскай Алімпіяды-2008.
У цырымоніі прымуць удзел супрацоўнікі пасольства КНР у Беларусі, першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Генадзь Аляксеенка, кіраўнік беларускай алімпійскай місіі ў Пекіне-2008 міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў, генеральны сакратар НАК Георгі Катулін і віцэ-прэзідэнт НАК Аляксандр Мядзведзь. Паходню беларускаму боку ўручыць амбасадар КНР у Беларусі У Хун Бінь.
Такім чынам, алімпійская паходня пабывае ў нашай краіне нават нягледзячы на тое, што маршрут эстафеты алімпійскага агменя не пралягае праз Беларусь.