Алімпійскі чэмпіён Аляксандр Курловіч едзе у Пекін у якасці арбітра

Алімпійскі чэмпіён Сеула і Барселоны Аляксандр Курловіч будзе адзіным прадстаўніком Гродна, які паедзе у якасці арбітра на Алімпійскія гульні ў Пекіне. Пасля завяршэння сваёй кар'еры спартсмена-цяжкаатлета ў 1996 годзе пасля атрыманай траўмы, двухразовы алімпійскі чэмпіён стаўся судзёй вышэйшай міжнароднай катэгорыі і цяпер абслугоўвае турніры высокага узроўню.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна