Алімпійскі сход пройдзе 9 красавіка
На ім прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка афіцыйна падвядзе вынікі Алімпіяды. Таксама ён паставіць перад спартовай галіной задачы на летнюю Алімпіяду 2012 года ў Лондане і зімовую 2014 года ў Сочы. Як нагадвае БелаПАН, цяперашні сход, які неаднаразова пераносілі, будзе справаздачна-выбарным. Лукашэнку абіралі на пасаду прэзідэнта НАК тры разы: 15 траўня 1997 года, 27 сакавіка 2001 года і 25 лістапада 2004 года.