"Аліварыя" перайшла пад кантроль Carlsberg
Кампанія Baltic Beverages Holding AB (ВВН), якая належыць Carlsberg Group, у выніку шэрагу кантрактаў павялічыла сваю долю ў статутным фондзе ААТ "Піўзавод Аліварыя" з 47% да 67,8%. Гэтая здзелка дазваляе ААТ стаць паўнапраўнай часткай холдынгу і атрымаць доступ да міжнароднага досведу ў галіне продажаў і маркетынгу, а таксама да перадавых тэхналогіяў броварства, паведамляе прэс-служба піўзавода.
"Мы плануем і далей развіваць нашы пазіцыі на рынку і выпускаць паспяховыя навінкі, выкарыстоўваючы ноу-хау Carlsberg Group. Апроч таго, перад тымі нашымі супрацоўнікамі, хто імкнецца будаваць міжнародную кар'еру, адкрыецца мноства новых магчымасцяў", — адзначыў генеральны дырэктар ААТ "Піўзавод Аліварыя" Міхаіл Чачанёў.