А.Лукашэнка падарыў былому віцэ-прэзідэнту Індыі трактар "Беларус"
Трактар "Беларус" перададзены былому віцэ-прэзідэнту Індыі і старшыні верхняй палаты індыйскага парламента Бхайрону Сінгху Шэкхавату ў дарунак ад кіраўніка Беларусі. Афіцыйная цырымонія прайшла ў Нью-Дэлі з удзелам беларускага амбасадара Алега Лапцёнка, паведамляе "Інтэрфакс". Падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Індыю ў красавіку 2007 года Бхайрон Сінгх Шэкхават рассказаў прэзідэнту Беларусі пра свой вялікі досвед у галіне сельскай гаспадаркі ў маштабе дзяржавы. Ён таксама адзначыў, што працягвае сам займацца фермерствам, і выказаў значную цікавасць да беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі. У адказ А.Лукашэнка і паабяцаў перадаць трактар "Беларус".