Аляксандар Косінец: “З намі Бог, Патрыярх і Прэзідэнт!” (фота)
28 верасня, першы дзень візіта патрыярха РПЦ Кірыла ў Віцебску, надвор’е адзначыла дробнай імжой, правахоўныя органы – павышанымі мерамі бяспекі, а жыхары гораду – амаль што першамайскай дэманстрацыяй.
Хаця не, на маёўку колькі год ўжо і блізка такога натоўпу не збярэш. Каб павітаць патрыярха, па усім шляху картэжа, пачынаючы ад уезду ў горад і да плошчы Перамогі, паабпал дарогі выстраіліся людзі. Шмат хто меў каляровыя балонікі, дзяржаўныя сцяжкі ды сцяжкі з выявай патрыярха.
Прыезд першасвятара РПЦ аб’яднаў усе сацыяльныя слаі, групоўкі, ўзроставыя катэгорыі. Прыйшлі і бабулькі ў хустачках, і хлопцы з амаль сатанінскімі ўпрыгожаннямі, і студэнткі ў міні-спаднічках, і класічныя пралетарыі, і шыкоўныя кабеты, і шмат мажных хлопцаў у цывільным адзенні, якія бязлітасна адсякалі ўсялякія памкненні грамадзянаў прайсці “куды ня трэба”. Нават тыя, хто меў запрашальныя білеты на мерапрыемствы з удзелам патрыярха, але крыху спазніўся, засталіся за кардонамі.
Спецслужба-TV
Патрыярх усклаў кветкі да мемарыяльнага крыжа, што стаіць на месцы былога канцлагеру “Пяты Полк”. Падчас Другой Сусветнай тут загінула больш за 100 тысяч вязняў. Патрыярх Кірыл пасадзіў дрэва на памяць пра свой візіт да мемарыялу. А віцебскія міліцыянты затрымалі недалёка ад “Пятага Палка” моладзевага актывіста Алеся Галавана. Хлопец раздаваў мінакам моладзевае выданне “Прамень”. Праваахоўцам падалося падазроным, што бюлетэнь, адрасаваны каталіцкай моладзі, распаўсюджваецца падчас візіта праваслаўнага першасвятара.
Другі прыпынак патрыяршага картэжу – Свята-Пакроўскі сабор. Тут першасвятар здзейсніў нядоўгае набажэнства і раздаў вернікам абразкі. Потым патрыярх накіраваўся на плошчу Перамогі, дзе ўсклаў кветкі да Вечнага Агню.
Ля Пакроўскага сабору ў чаканні
Патрыярх Кірыл і кіраўнік Віцебшчыны Аляксандар Косінец абмяняліся ўрачыстымі прамовамі. Спадар Косінец прабачыўся, што віцебчукі не паспелі завершыць рэканструкцыю плошчы, і паабяцаў давесці ўсё да ладу за два тыдні. “З намі Бог, Патрыярх і Прэзідэнт!” – нарадзіў новы лозунг губернатар. Патрыярх узгадаў цяжкасці, праз якія разам са ўсёй краінай давялося прайсці Віцебску – ад ваенных гадоў да тых часоў, калі “духоўнае жыццё руйнавалася на патрэбу ідэалагічным канцэпцыям” і заклікаў усіх прысутных прынесці “унутраную прысягу”.
Пасля таго, як патрыярх пакінуў плошчу, вернікі памкнуліся дакрануцца да дывану на памосце, дзе стаяў святар. Некаторыя кланяліся памосту, а былі і такія, што прыкладаліся да таго месца, дзе стаяў патрыярх.
Дакрануцца да святыні
Сёння патрыярх Кірыл аглядае адноўленую Свята-Уваскрэсенскую царкву і сустракаецца з віцебскай моладдзю.
Здымкі Ядвігі Сташэўскай