Аляксандр Фадзееў: Расія не будзе адступацца ад прынцыпаў
Мінск спрабуе абмяняць свабоду грамадзян Расіі Брэуса і Гапонава, якія чакаюць суду, на чарговыя эканамічныя льготы і прэферэнцыі.
Пра гэта 17 лютага ІА REGNUM заявіў загадчык аддзелам Беларусі Інстытута краін СНД Аляксандр Фадзееў.
Паводле яго словаў, іншым матывам затрымання грамадзян РФ з'яўляецца тое, што беларускі бок імкнецца аднавіць дыялог з ЕС. "Абвінавачанне не толькі ў адрас Польшчы і Нямеччыны, але і ў адрас Расіі ў арганізацыі беспарадкаў ўраўноўвае палітыку Аляксандра Лукашэнкі. Зразумела, каб наладжваліся адносіны на Захадзе, трэба псаваць адносіны на Усходзе", — адзначыў эксперт.
Фадзееў лічыць, што Беларусь не здолее дамагчыся ні таго, ні іншага. "Расія не будзе разменьваць інтарэсы і адступацца ад прынцыпаў. Фатальная памылка Мінска выяўляецца ў тым, што ён уцягнуўся ў гэтую гульню і спрабуе ўключыць у яе і Расію. Гэта нічога, акрамя негатыву, Беларусі не прынясе", — заявіў ён.