Аляксандр Галіеў: Мантыя для адваката – састарэлая тэндэнцыя

Мінюст збіраецца ўвесці спецыяльную ўніформу для адвакатаў. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў. Паводле яго словаў, гэта будзе “своеасаблівая мантыя”.
Еўрарадыё пацікавілася ў адваката Аляксандра Галіева, як ён ставіцца да такой прапановы. Вось што ён адказаў:

“Такая прапанова ўжо разглядалася ў адвакатуры. І адвакаты ад яе адмовіліся, бо нязручна: дзе гэтую форму захоўваць і як яе з сабой вазіць?..

У адвакатаў ёсць знак адрознення – спецыяльны знак, які нас абавязваюць насіць. Таму гэта, напэўна, ужо састарэлая тэндэнцыя — мантыя для адваката”.