Аляксандр Глеб адновіцца пасля траўмы праз некалькі дзён

Непацвердзіліся засцярогі пра цяжкую траўму, якую атрымаў капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе, паўабаронца “Арсенала” Аляксандр Глеб. 
У суботнім матчы з “Вэст Хэмам” на 29-й хвіліне Глеба вынеслі з поля на насілках – яму пашкодзілі калена. На шчасце, траўма аказалася не сур’ёзнай, усе косткі і звязкі засталіся цэлымі. Таму ўжо праз некалькі дзён беларускі футбаліст прыступіць да трэніровак.

http://www.puls.by