Аляксандр Глеб афіцыйна стаў гульцом "Барселоны"

Капітан футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб афіцыйна стаў гульцом "Барселоны". 27-гадовы беларускі футбаліст падпісаў са знакамітым каталонскім клубам кантракт тэрмінам на чатыры гады.  Менеджэр Глеба Мікалай Шпілеўскі называе падпісанне кантракту гістарычнай падзеяй для беларускага футбола:

"Учора адбылася гістарычная падзея, бо беларускі футбаліст стаў паўнапраўным гульцом "Барселоны".


Лонданскі "Арсенал", дзе Аляксандр Глеб адыграў тры папярэдніх сезоны, атрымаў ад "Барселоны" кампенсацыю ў памеры 15 мільёнаў еўра. Яшчэ 2 млн еўра англійскі клуб можа зарабіць у выпадку паспяховага выступлення Глеба ў складзе іспанскай каманды. У кантракце беларускага футбаліста таксама ёсць пункт пра магчымасць выкупа беларуса ў "Барселоны" за 90 мільёнаў еўра.

БЕЛТА адзначае, што заробак Аляксандра Глеба ў "Барселоне" складзе 80 тысяч еўра ў тыдзень, што ўдвая болей яго заробку ў "Арсенале".

Фота - Прессбол