Аляксандр Глеб амаль гатовы перайсці ў "Барселону"

Паўабаронца футбольнага клуба "Арсенал" Аляксандр Глеб гатовы перайсці ў "Барселону". Пра гэта газеце "Marca" паведаміў прадстаўнік футбаліста Вінчэнца Марабіта. Нагадаем, што на мінулым тыдні паведамлялася, быццам А.Глеб і яго агент Мікалай Шпілеўскі сустрэліся са спартовым дырэктарам каталонцаў Чыкі Бегірыстайнам у Кайзэрслаўтэрне, дзе зборная Беларусі гуляла таварыскі матч з Нямеччынай.

Напярэдадні футбаліст заявіў, што можа пакінуць англійскі клуб у сувязі з тым, што не змог адаптавацца да жыцця ў Лондане і не выйграў ніякіх трафеяў у складзе "кананіраў".

"Прессбол"