Аляксандр Глеб апране новую форму

Новую форму апране Аляксандр Глеб. Як паведамляе “Прэсбол”, “Барселона”, за якую выступае капітан беларускай футбольнай зборнай, прадставіла новую форму.
Яна ўяўляе сабой вяртанне да класічнай экіпіроўкі клуба — футболка ў сінюю і гранатавую вертыкальную паласу і сінія трусы. Выязная форма мае футболку колеру манга і цёмна-сінія трусы. На каўнерах вышыты сцяг Каталоніі.