Аляксандр Глеб не прыедзе ў Аўстрыю пабалець за зборную
Футбаліст Аляксандр Глеб тыдзень таму ў Штутгарце перанёс аперацыю ў поласці носа. Яго выпісалі з лякарні, але ўжо на наступны дзень спартовец зноў трапіў у клініку, паведамляе "Прессбол". Па словах Глеба, яго мучыў моцны галаўны боль і паднялася тэмпература. Ён мае прайсці курс амбулаторнага лячэння, каб пазбегнуць рэцыдыву запаленчага працэсу. Будзе прыязджаць у клініку на працэдуры і знаходзіцца пад кантролем лекараў. Таму візіт Глеба да зборнай у Аўстрыю адмяняецца.
Тым не менш, спартовец паабяцаў, што паспрабуе выбрацца ў Мінск на матч са шведамі.
Тым не менш, спартовец паабяцаў, што паспрабуе выбрацца ў Мінск на матч са шведамі.