Аляксандр Глеб пераедзе з Бірмінгема ў Краснадар?
29-гадовы паўабаронца "Бірмінгема" і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб можа перайсці ў адзін з расійскіх клубаў.
Футбаліст не выключае магчымасць свайго пераезду ў Краснадар. ФК "Краснадар" ужо прапаноўваў "Барселоне", якой належаць правы на Глеба, 5 млн долараў.
"Прапановы з Расіі разгляджу з задавальненнем. Чаму б і не перайсці ў адзін з расійскіх клубаў? Пра цікавасць да мяне з боку "Краснадара" я ведаю. Летась у мяне быў варыянт з "Дынама", аднак ён сарваўся. Што будзе гэтым разам, пабачым улетку", — распавёў беларус Life Sports.