Аляксандр Глеб пераходзіць у "Інтэр"
Аляксандр Глеб, які тры гады выступаў за англійскі "Арсенал", пакідае лонданскую каманду. Пра свой намер змяніць клуб беларускі легіянер афіцыйна паведаміў галоўнаму трэнеру "кананіраў" Арсену Венгеру. Пытанне пра пераход Глеба ў іншы клуб канчаткова высветліцца на працягу двух тыдняў. Па звестках газеты "Прессбол", гэта будзе італьянскі "Інтэр". Настаўнік клуба Раберта Манчыні не хавае, што гатовы прапанаваць Аляксандру значна большы заробак, чым у "Арсенале".