Аляксандр Глеб пераходзіць у "Ліверпуль"?

“Барселона” хоча памяняць беларуса на аргенцінца Хаўера Маскерана. Аляксандр Глеб неўзабаве можа апынуцца ў “Ліверпулі”. Як паведамляе “Прессбол” са спасылкай на аўтарытэтнае выданне Ole, “Барселона” збіраецца падпісаць кантракт з паўабаронцам зборнай Аргенціны і англійскага "Ліверпуля" Хаўерам Маскеранам. За яго каталонцы прапануюць 15 мільёнаў еўра і трансферныя правы на Аляксандра Глеба.

Адзначаецца, што ўсе папярэднія дамоўленасці дасягнутыя. Адказваючы на пытанні карэспандэнта Еўрарадыё, агент беларуса Мікалай Шпілеўскі адзначыў, што пакуль не можа афіцыйна пракаментаваць гэта паведамленне.


Фота: "Беларускія навіны"