Аляксандр Глеб: Штутгарт — мая радзіма
28-гадовы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб задаволены вяртаннем у нямецкі "Штутгарт". Футбаліст даў прэс-канферэнцыю ў штутгарцкім гатэлі "Ле Мэрыд'ен", дзе заявіў што Штутгарт і клуб — гэта яго радзіма. Глеб згадаў, што ў "Штутгарце" пачалася ягоная кар'ера, і гэты пераход выклікаў у яго шмат настальгічных пачуццяў.
У новым сезоне беларускі футбаліст будзе гуляць у "Штутгарце" на правах арэнды. 30 ліпеня нямецкі клуб падпісаў кантракты з гульцом і іспанскай "Барселонай", якой належаць правы на беларускага легіянера.
У мінулым годзе, нагадвае БелаПАН, Глеб перайшоў у "Барселону" з англійскага "Арсенала", аднак не змог замацавацца ў асноўным складзе каталонцаў. За "Штутгарт" Глеб выступаў у 2000-2005 гадах (137 матчаў, 13 галоў). У апошнім чэмпіянаце Нямеччыны каманда заняла трэцяе месца.