Аляксандр Глеб трапіў у спіс магчымых гульцоў мюнхенскай "Баварыі"
Паўабаронца зборнай Беларусі і "Барселоны" Аляксандр Глеб уваходзіць у спіс магчымых пачаткоўцаў мюнхенскай "Баварыі". Пра гэта паведамляе сайт cissoccer.com са спасылкай на нямецкія СМІ.
Адзначаецца, што кіраўніцтва мюнхенскай каманды мае намер умацаваць у міжсезонне адразу некалькі пазіцый, у тым ліку вядуцца пошукі паўабаронцы. У якасці аднаго з кандыдатаў разглядаецца 27-гадовы Аляксандр Глеб.
"Баварыя" жадала набыць беларуса яшчэ мінулым летам, але ў выніку ён апынуўся ў "Барселоне", дзе рэдка выходзіць на поле.
Агент Аляксандра Глеба Мікалай Шпілеўскі заявіў Еўрарадыё, што футбаліст мае кантракт з “Барсай” на 4 гады і не збіраецца сыходзіць з каталонскага клуба.
Мікалай Шпілеўскі: “Калі ў чалавека такі стан, што ён не гуляе той час, які хацеў бы гуляць, узнікае шмат спекуляцый наконт таго, хто хоча Сашу. Паў-Еўропы хоча Сашу! Але гэта не гаворыць, што Саша кожны год збіраецца мяняць каманду. Вядома, сітуацыя неардынарная: з яго статусам зоркі — быць сёння ў “Барселоне” на другіх ролях. Але нармальная з'ява для вялікай каманды. І Цьеры Анры гэта праходзіў, калі ўвогуле сядзеў на трыбуне. І я мільён адсоткаў перакананы, што Саша будзе гуляць у гэтай камандзе — прычым на першых ролях!”.