Аляксандр Глеб: У бліжэйшы час вяселля дакладна не будзе!
Капітан зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Глеб пакуль не збіраецца браць шлюб. Днямі ён заявіў, што ў бліжэйшы час у яго вяселля дакладна не будзе. Але ў той жа час спартсмен пацвердзіў, што ў яго ёсць дзяўчына –
удзельніца гурта “Топлесс” Наста Касянкова, і ў іх сур’ёзныя адносіны,
паведамляе “Народная газета”.
Нагадаем, у траўні сёлета ўжо былы галоўны трэнер нашай зборнай Юрый Пунтус абвесціў, што ў Глеба ёсць вельмі прыгожая дзяўчына і ў іх летам можа быць вяселле. Наста Касянкова абвергла чуткі пра хуткае вяселле яшчэ ў ліпені.