Аляксандр Глеб у "Інтэр" не пяройдзе, але і ў "Барселоне" не застанецца

Такую заяву зрабіў мэнэджар футбаліста Мікалай Шпілеўскі ў інтэрв'ю газеце "Комсомольская правда в Беларуси". Эпапея, звязаная з пошукам беларускім футбалістам новага клуба, працягваецца. Нагадаем, што ўжо з'явіліся звесткі, што Аляксандр Глеб пераходзіць у міланскі "Інтэр".

Аднак менэджар гульца кажа, што пераход не адбыўся з аб'ектыўных прычынаў. У якім клубе будзе гуляць беларускі паўабаронца, Мікалай Шпілеўскі сказаць пакуль не можа.

Дарэчы, не так даўно Глебам цікавіўся клуб "Баварыя". У сваю чаргу "Прессбол" выказвае версію, што наш суайчыннік можа працягнуць кар'еру ў "Штутгарце".