Аляксандр Глеб у Лізе чэмпіёнаў згуляе з "Барселонай"
У 1/8 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў нямецкі "Штутгарт", за які выступае беларус Аляксандр Глеб, згуляе з іспанскай "Барселонай". Пра гэта стала вядома пасля лёсавання, якое прайшло ў пятніцу ў Швейцарыі. Нагадаем, што мінулы сезон Глеб правёў у "Барселоне", але ў асноўным складзе замацавацца не здолеў і зрэдку выходзіў на замены. Цяпер у "Штутгарта", які надзвычай няўдала выступае ў чэмпіянаце Нямеччыны, нялёгкая задача — выйграць у пераможцы Лігі чэмпіёнаў.
У 1/8 фінала таксама сустракаюцца:
"Мілан" — "Манчэстэр Юнайтэд", "Порту" — "Арсенал", "Алімпіякас" — "Бардо", "Інтэр" — "Чэлсі", "Баварыя" — "Фіярэнціна", ЦСКА — "Севілья", "Ліён" — "Рэал".
Матчы пройдуць у лютым-сакавіку 2010 года.