Аляксандр Глеб вярнуўся на футбольнае поле пасля траўмы
Капітан футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб вярнуўся на футбольнае поле пасля траўмы, атрыманай у лістападзе на трэніроўцы ў Мінску напярэдадні матчу са зборнай Галандыі. У чарговым матчы чэмпіянату Англіі Глеб выйшаў у стартавым складзе
лонданскага “Арсенала” ў Бірмінгеме супраць мясцовай “Астан Вілы”.
“Арсенал” атрымаў “валявую” перамогу з лікам 2:1.
Аляксандр Глеб быў заменены на 60-й хвіліне. Пасля гэтай перамогі “Арсенал” набраў 36 ачкоў і ўпэўнена ачольвае турнірную табліцу англійскай прэм’ер-лігі. “Чэлсі” адстае ад яго на 5 ачкоў.
БЕЛТА
Аляксандр Глеб быў заменены на 60-й хвіліне. Пасля гэтай перамогі “Арсенал” набраў 36 ачкоў і ўпэўнена ачольвае турнірную табліцу англійскай прэм’ер-лігі. “Чэлсі” адстае ад яго на 5 ачкоў.
БЕЛТА